Дата статьи: 20.11.2023
Просмотров: 50
Выданне «Шэньчжэньская мадэль»
З задавальненнем паведамляем, што рыхтуецца да друку карыснае выданне на беларускай мове — «Шэньчжэньская мадэль».
Эканамічны цуд Шэньчжэня стаўся адным з яскравых увасабленняў палітыкі рэформ і адкрытасці. Менш чым за паўстагоддзя невялікая рыбацкая вёска на поўдні Кітая ператварылася ў шматпавярховы мегаполіс з больш чым дзесяцімільённым насельніцтвам і адным з найбуйнейшых грузавых партоў у свеце, у навуковы, адукацыйны і культурны цэнтр. Узнікненне асобай эканамічнай зоны спрыяла стварэнню і прыцягненню сюды міжнародных прамысловых гігантаў, у ліку якіх Huawei, Apple і шмат іншых.
Кніга «Шэньчжэньская мадэль» распавядае пра нараджэнне, развіццё і сучаснасць Шэньчжэня, пра яго цяжкасці і перамогі.
У хуткім часе знайсці выданне вы зможаце ў нашым утульным павільёне кітайскай літаратуры на Рэвалюцыйнай, 11. Сачыце за абвесткамі ў сацыяльных сетках!